История Беларуси - 8. 1812-1864

yaroslavz аватар

Расвет москальского империализма, который сопровождался периодическими совместными восстаниями бывших граждан Речи Посполитой (поляков и беларусов).

Из бевики про период:
Пасля вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі ствараюцца тайныя таварыствы патрыятычнай накіраванасці. У 1817 г. у Вільне Тамаш Зан, Адам Міцкевіч і іншыя заснавалі таварыства філаматаў, якое ставіла перад сабой асветніцкія мэты. З дазволу кіраўніцтва Віленскага універсітэта ў 1820 г. філаматы стварылі "Таварыства прыхільнікаў карысных забавак" ("прамяністыя"), мэты якога таксама былі нацыянальна-асветніцкімі. У канцы 1820 г. філаматы заснавалі тайную суполку філарэтаў з палітычнымі мэтамі – адраджэннем Рэчы Паспалітай. Усе гэтыя арганізацыі мелі свае філіялы па ўсёй Беларусі. У пачатку 1820-х гг. улады даведаліся пра існаванне тайных суполак на тэрыторыі Беларусі, пасля чаго пачаліся рэпрэсіі. У 1824 г. 9 філарэтаў і 11 філаматаў (сярод іх – Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Ян Чачот) былі высланы ва ўнутраныя губерні Расійскай імперыі. Адначасова былі адхілены ад працы вядомыя прафесары Віленскага універсітэта і папячыцель Віленскай вучэбнай акругі Адам Чартарыйскі.

Паўстанне 1830-1831 гг. і яго вынікі для Беларусі

Пасля паўстання 1830-1831 гг. расійскія ўлады пачалі актыўна праводзіць "разбор шляхты" (шляхта павінна была прадставіць дакументальна аформленыя доказы свайго шляхецкага паходжання). Вынікам гэтай палітыкі стала пазбаўленне часткі шляхты правоў з пераводам у падатковыя саслоўі. Сам тэрмін "шляхта" быў забаронены для ўжывання ў рускай мове, замест яго пачалі выкарыстоўваць рускі тэрмін "дворянство". Маёмасць эмігрантаў з ліку удзельнікаў паўстання, асуджаных за ўдзел у ім і тых, хто не здолеў даказаць сваё шляхецкае паходжанне, канфіскоўвалася на карысць дзяржавы.

* У 1832 г. быў зачынены Віленскі універсітэт, які быў адкрыты толькі ў 1804 г.
* У 1837 г. цар патрабаваў, каб усе паступаючыя ў расійскія універсітэты мелі пасведчанне аб недачыненні да паўстанцкага руху.
* У 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы была скасавана Берасцейская унія з аўтаматычным пераводам усіх уніятаў у праваслаўе.
* У 1840 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі было скасавана дзеянне Статута 1588 г.

Яшчэ аднім вынікам паўстання сталі першыя крокі палітыкі русіфікацыі (дэпаланізацыі) беларускіх земляў.

Во время восстания 1863 действовал национальный герой Калиновский, который писал прокламации уже на современном белорусском языке.

Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) з пачаткам паўстання быў рэрганізаваны ў Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі, на чале з К. Каліноўскім. Першым маніфестам гэтага ўраду быў пераказ варшаўскага маніфесту (20.1(1.2).1863). Аднак, у "Паўстанцкую інструкцыю" быў уключаны адметны пункт аб праве камандзіраў атрадаў паводле пастановы ваеннага суда караць смерцю "найбольш злосных прыгнятальнікаў сялян".

Варшаўскі ўрад адхіліў ад улады Часовы ўрад Літвы і Беларусі (27.2(11.3).1863), перадаў уладу віленскаму камітэту "белых", які стаў называцца "Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы". Гэты Аддзел распаўсюдзіў дэкрэт, якім касаваліся ўсе паўнамоцтвы і мандаты ЛПК. Каліноўскі ад імя ЛПК выказаў пратэст супраць перадачы ўлады "у рукі контррэвалюцыянераў" і зняў з сябе адказнасць за ўсе будучыя памылкі і страты, але падпарадкаваўся.

Про Калиновского и его роль в развитии языка:

Паводле сваіх ідэйных перакананняў, Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за звяржэнне самадзяржаўя, скасаванне абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел у будучым паўстанні сялянства можа забяспечыць перамогу. У гэтым рэчышчы і вялася Каліноўскім агітацыйная праца.

Улетку 1862 года Каліноўскі разам з паплечнікамі з Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі Феліксам Ражанскім, Станіславам Сангінам і Валерам Урублеўскім распачаў выпуск «Мужыцкай праўды» — першай у гісторыі газеты на беларускай мове. Усяго выйшла 7 нумароў гэтай газеты. Яна крытыкавала палітыку імперскіх уладаў, тлумачыла сітуацыю ў краіне, крытыкавала царскі маніфест аб скасаванні прыгону, заклікала сялян да змагання. Кожны нумар «Мужыцкай праўды» быў нязменна падпісаны псеўданімам Каліноўскага "Яська-гаспадар з-пад Вільні".

(пропускаю про руководство восстанием, когда ему было не до языка)

З восені 1863 году К. Каліноўскі сканцэнтраваў намаганні на назапашванні сіл для новага выступлення ўвесну. Але, выдадзены камісарам Магілёўскай губэрні Вітаўтам Парфяновічам, ён быў у ноч на 29 студзеня 1864 году арыштаваны ў Святаянскіх мурах (побач з саборам Святога Яна), дзе хаваўся пад імем Ігната Вітажэнца.

Пад час следства і суду Кастусь Каліноўскі цверда стаяў на сваёй пазіцыі і адмаўляўся супрацоўнічаць са следствам. Даўшы паказанні па сваёй уласнай дзейнасці, ён адмовіўся даваць інфармацыю па іншых асобах, якія цікавілі следчую камісію, матывуючы гэта так: "...грамадская адкрытасць з'яўляецца станоўчай рысай асобы, але шпіёнства апаганьвае чалавека... мае паказанні па [іншых] асобах... не могуць спрыяць замірэнню краю... ...усведамленне гонару, уласнай годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляюць мне ісці па іншым шляху."

Царскі ваенна-палявы суд вынес пастанову: пакараць Каліноўскага смерцю на шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні.

З турмы Каліноўскі перадаў на волю «Лісты з-пад шыбеніцы»:

«...
Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца,- но не жаль згінуць за тваю праўду... Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку... . Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі,- адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу... Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

Твой слуга
Яська-гаспадар з-пад Вільні»

В 1839г. были запрещены названия Литва и Беларусь. Так и появились "тутэйшыя" - без этнической принадлежности. В 19 веке происходит "заняпад" литвинской идеи и рождение беларуской.

А Калиновский кто по национальности, на ваш взгляд, литвин, поляк или беларус?

Явно не поляк. Из семьи полонизированных литвинов. Его считают одним из основных основателей беларуского движения, хотя сам он слово "беларусы" не употреблял (это позднейшие вставки Ластовского).

Становиться ремонт принтеров москва.